Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-беларусь

Артур Вольскі — Беларусь

То ялінкі, то сасонкі
падпіраюць небакрай…
Прыгажэйшае старонкі
не знайсці, як ні шукай.
Скачуць сонейка асколкі
пасля дожджыку ў вадзе.
Весялейшае вясёлкі
не пабачыш анідзе.
Пахне збожжа свежым хлебам.
Сыпле золата жніво.
Жаўрукі звіняць пад небам –
славяць свету хараство.
На бярозе – белы бусел.
Пад бярозаю – ручай.
А завецца Беларуссю
непаўторны родны край.

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-беларусь.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki