Да марожанага
Ласы,
Дзіма ўпотай
Ад сяброў
На падворку
Адначасам
Дзесяць порцый
Умалоў.
І таму
Яго жывот
Стаў халодны,
Нібы лёд.
Скамянеў ён,
Проста жах!
Па такому
Жывату
Можна ездзіць
На каньках
І падскокваць
На хаду.
Дзіма плача,
Аж пацее.
А жывот яго
Мякчэе.
Як жывот
Зусім адтаў,
Дзіма
Плакаць
Перастаў.