Анатоль Грачанікаў — Навагоднія пажаданні

На свеце многа ёсць турбот
і спраў, мае сябры.
Хай прынясе вам Новы год
найлепшыя дары!

Каб вы заўжды, з малых гадоў,
шчаслівымі былі,
расцілі шчырую любоў
да роднае зямлі,

да сціплай кветкі палявой,
да рэк яе, крыніц,
да шатаў дрэў над галавой
і паху медуніц.

Хай будзе светлы ваш узлёт
да новых спраў, сябры!
Хай прынясе вам Новы год
найлепшыя дары!

Падобныя старонкі