Анатоль Грачанікаў — Задача

На вагі ўскочыў
Пеўнік сам.
Заважыў
Роўна кілаграм.
Запамятайце,
Дзеці, ўсе:
Стаяў ён на адной назе.
А колькі будзе ў ім вагі,
Як стане ён
На дзве нагі?

Падобныя старонкі