творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-шкада-мне-вас
Анатоль Вярцінскі — Шкада мне вас
Што я скажу вам у адказ?
Шкада мне вас.
Шкада мне вас, зласлівых, мітуслівых,
зайздрослівых і, значыць, нешчаслівых.
Бо, як вядома, каб шчаслівым быць,
быць трэба добрым і дабро рабіць.
Шкада мне вас, сябелюбівых, хцівых,
карыслівых і, значыць, нешчаслівых.
Бо, як вядома, каб шчаслівым быць,
патрэба не сябе — другіх любіць.
Каго вы любіце? Хто любіць вас?
Шкада мне вас. Вось мой адказ.
1981
Падобныя старонкі
творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-шкада-мне-вас.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin