Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-медсястры

Анатоль Вярцінскі — Медсястры

Ідзі! Не марудзь, ідзі!
Іначай нельга ў жыцці.
Ідзі, белахалатая,
ідзі да іх, да людзей,
ідзі з палаты ў палату —
суцеш, супакой, абнадзей.
Ідзі і цяплом абдорвай.
Ідзі, бо патрэбна ты…
Не ўсе хочуць быць добрымі,
ды хочуць усе дабраты.

Падобныя старонкі

творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki