творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-свята-на-бабровых-тоня
Анатоль Вярцінскі — Свята на бабровых тонях
Як паведамілі работнікі запаведніка, удасканалена пастка для лоўлі баброў. Дзякуючы гэтаму каштоўнаму вынаходніцтву працэс лоўлі стаў больш зручным як для паляўнічага, так і для самога звярка.
З газетнай заметкі
Сёння не плача ўжо бабёр,
не пралівае слёзы зацята.
На тонях бабровых сёння свята.
Весела ў пастку бабёр папёр…
Што значыць, словам, НТР!
Здаволены і лавец, і звер.
Падобныя старонкі
творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-свята-на-бабровых-тоня.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin