Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-бар-еры

Анатоль Вярцінскі — Бар'еры

Фізік квантуе
прастору i час.
Глядзяць касманаўты
у бок Венеры.
На змену тым,
што пайшлі ў запас,—
новыя меры,
сферы і эры.
Падае за бар'ерам бар'ер —
гукавы, светлавы,
зямных гравітацый.
Вучоны муж!
Я рады, павер,
я ганаруся тваёй працай.
Толькі ёсць у мяне непакой:
ці хутка дойдзе чарга да бар'еру
глухой адчужанасці людской,
неразумення і недаверу?
Калі ён падзе —
ракавы, векавы —
на нашых шляхах у новыя эры,
як некалі паў бар'ер гукавы,
як падаюць іншыя бар'еры?

Падобныя старонкі

творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-бар-еры.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki