Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-з-жалем-гляджу-на-дзіц

Анатоль Вярцінскі — З жалем гляджу на дзіця...

З жалем гляджу на дзіця,
маленькае, бездапаможнае,
і хочацца памагчы яму.
Але як? Як яму памагчы,
калі толькі само па сабе
яно можа расці, набірацца сіл.

Са спагадай гляджу на чалавека,
наіўнага, няўмелага, неспрактыкаванага,
і хочацца яму памагчы.
Але як? Як яму памагчы,
калі толькі праз уласны вопыт
ён можа стаць іншым.

З болем гляджу на чалавека,
якога знявечыла, скалечыла жыццё,
і хочацца яму памагчы.
Але як? Як яму памагчы,
калі толькі само жыццё
можа вярнуць яму ранейшы воблік.
Як? Як памагчы чалавеку?
А памагчы яму я павінен.

Падобныя старонкі

творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-з-жалем-гляджу-на-дзіц.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki