Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-заканамернасць

Анатоль Вярцінскі — Заканамернасць

Як бы ні слаўна

паход пачаўся,

якім бы ён поступам

ні вызначаўся,

на нейкай вярсце

хтось прымажацца хітра,

выдасць сябе за неафіта.
Якой бы святой

ні была тая троіца,

да троіцы той

хтось чацверты прыстроіцца.

Паверыш ты ў цуд,

у белы камень –

а тут табе Іуда,

а тут табе Каін.

Заззяе ідэя ў чыстым стане –
хтось тут жа прымкне,

прыліпне,
прыстане.

Пад маскай апостала,

пад выглядам ленінца

да чыстага поступу

хтось тут жа прылепіцца…


1980

Падобныя старонкі

творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-заканамернасць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki