творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-дурман
Анатоль Вярцінскі — Дурман
Яго не можаш не заўважыць ты —
разросся пышна ён на ўскрайку вёскі:
шырокія зялёныя лісты
і белыя духмяныя пялёсткі.
Але ніхто яго і не кране.
Не ляжа ў стозе з сенам ён мурожным,
не стане ён букетам на акне —
пад восень звяне ў пыле прыдарожным.
Не сок жывы ў яго, а горкі яд.
I гэта не схаваць нічым дурману,
ні лісцем, што прывабіць і пагляд,
ні кветкаю, вялікай і духмянай.
Падобныя старонкі
творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-дурман.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin