Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вялюгін:анатоль-вялюгін-васількі

Анатоль Вялюгін — Васількі

У мінных разорах за Лугай-ракой,
з-пад горкага попелу Гжацка
расцвіў васілёк Беларусі маёй
на сумнай магіле салдацкай.

Сінеюць магілы пад сонцам здалёк.
Гаруе бацькоўская хата.
На брацкіх курганах цвіце васілёк –
вясёлае вока салдата.

Падобныя старонкі

творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-васількі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki