Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вялюгін:анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал

Анатоль Вялюгін — Сланечнік з прабітай галавой

Пад гудкі, трывожныя сірэны,
як на моры ў бітве караблі,
паміралі дымныя мартэны.

…а вакол
сланечнікі цвілі.

Блаславіўшы буру аманала,
у яры заплакаў сталявар,
калі хмара выбухаў забрала

неба,
стэп
і цвету росны жар.

Жоўты стэп…
Мартэны…

Краю любы,

ты гарыш у памяці жывой,
як сланечнік

па-над стромай згубы

з сонечнай прабітай галавой.

1942



Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с.

Падобныя старонкі

творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki