Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-янка-і-санкі

Аляксей Пысін — Янка і санкі

Янка санкі зняў з гарышча,
Пацягнуў іх на іржышча.
Ды не хочуць санкі бегчы,
Хоць бяры сабе на плечы.

Янка санкі павалок
На зялёны на лужок.
Не, не хочуць санкі бегчы,
Можа, коніка запрэгчы?

Шустрых конікаў нямала
У траве густой скакала.
– Ты не бойся, скакунок,
Запрагу цябе ў вазок.

Схамянуўся Янка тут:
«Трэба пуга і хамут».
I сказаў ён скакуну:
– Санкі ў рэчку пацягну!

Хто такое бачыў дзе?
Мчацца санкі па вадзе,
А на санках сем стракоз:
Поўны воз, поўны воз!

Падобныя старонкі

творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-янка-і-санкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki