Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-туман

Аляксей Пысін — Туман

На кустах і на траве
Серабрацца густа росы,
Пара белая плыве,
Засцілае луг і плёсы.

Свеціць месяц. На лужок
Заяц выскачыў з гушчару:
«Пабягу на беражок,
Хто развёў такую пару?»

Скок ды скок ён напрасткі,
Блізкая дарога;
I спыніўся ля ракі,
Стаў, як ля парога.

Дзівіцца адважны зай:
У гарлачыкаў на ўлонні
Жабяняты цёплы чай
П’юць са сподачкаў зялёных.

Мчыцца заяц да палян,
Сам з сабою размаўляе:
– Знаю, ад чаго туман
Па-над рэчкаю бывае.

1962 г.

Крыніца: Пысін А. Збор твораў. У 2 т. Т.2. Паэмы, творы для дзяцей, пераклады. – Мн.: Маст. літ., 1989. – 254 с.

Падобныя старонкі

творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki