Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-пісьмо-птушак

Аляксей Пысін — Пісьмо птушак

Лёг сняжок пушысты,
Белы, як папера,
А на снезе птушкі
Ў каляровым пер’і.

Цэлую гадзіну
Дзеці прастаялі.
Што гэта за знакі –
І не адгадалі.

Снегіры, сініцы,
Галкі-забіякі
На паперы гэтай
Пакідаюць знакі.

Падышоў дзядуля,
Акуляры – у рукі:
– Зараз адгадаем,
Дарагія ўнукі.

Гэта пішуць птушкі:
У іх няма кармушкі,
Просяць хоць бы трошкі
Зерняў, хлебных крошак.

Падобныя старонкі

творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki