творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-хімчысткам
Аляксей Пысін — Хімчыстка
Наш Мікола не чысцёха,
А зусім наадварот:
У чарніле ўся кашуля,
Рукі, вушы, нос і рот.
I Міколу абыходзяць,
Быццам хлопец камінар,
Нават галубы ўцякаюць,
Калі выйдзе на бульвар.
Мые маці, мыюць сёстры,
Змылі мыла кілаграм;
Працавалі ўсе да поту,
Ды не стала меней плям.
Церлі дзеркачом з пясочкам,
Ажно лужы паплылі.
Не маглі зрабіць нічога
I ў хімчыстку павялі.
Падобныя старонкі
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-хімчысткам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin