творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-палім-мы-маршанскую-махорк
Аляксей Пысін — Палім мы маршанскую махорку...
Палім мы маршанскую махорку,
Бачым мы Дняпроўскую граду.
Будзе сёння бой. На тым узгорку,
Можа, я таксама упаду.
Будуць травы над курганам. Будуць
Адлятаць у вырай жураўлі.
Нас, напэўна, ў свеце не забудуць,
Ўспомняць, што на свеце мы жылі.
…Я гляджу на даўняе курганне,
На траву, на рыжых мурашоў.
Ведайце: калі мяне не стане –
Я ў сваю дывізію пайшоў.
1966
Падобныя старонкі
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-палім-мы-маршанскую-махорк.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin