творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-не-адчувае-лес-зямлі
Аляксей Пысін — Не адчувае лес зямлі...
Не адчувае лес зямлі –
Зімою лес бліжэй да неба.
Спяваюць белыя чмялі
Аб тым, што кветак ім не трэба.
З вятрамі, з хмарай снегавой
Сасна птушыная ў палёце.
Спяць кажаны ўніз галавой
Насуперак зямной прыродзе.
Зямля замерзлая – як дом,
Хавае ўсё, чым жыць павінны,
І свеціць блізкім аганьком
Пад лёдам ягадка каліны.
Падобныя старонкі
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-не-адчувае-лес-зямлі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin