Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-карусель

Аляксей Пысін — Карусель

Карусель,
Карусель,
Хто баіцца – той кісель,
Той не лётчык, не марак,
Хоць на выгляд – здаравяк.

Карусель –
На дваццаць пар,
З намі кружыцца ўвесь парк.
Мчацца дрэвы і кусты,
Едуць кладкі і масты,
Мы разгон такі ўзялі –
Не відаць ажно зямлі.

Падобныя старонкі

творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-карусель.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki