Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-я-venі-vіdі-vісі

Алесь Пісьмянкоў — Я venі, vіdі, vісі...

Я venі,

vіdі,

vісі!1

Адкінь дарэмны страх.
Забіся, як сініца,
У радасных руках.
Ад шчасця анямею –
Пустых не трэба слоў.
Ахмелены, шалею
Ў саломе валасоў.
Сыдуцца вуснаў соты,
Сыдуцца ў соты раз.
Аддам табе пяшчоты
Нястрачаны запас.
Мільгнула ты сініцай,
Рукі ягоны ўзмах…
I venі,

vіdі,

vісі

Рассыпалася ў прах.

1. Прыйшоў, убачыў, перамог (лац.)

Падобныя старонкі

творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-я-venі-vіdі-vісі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki