творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-роднае
Алесь Пісьмянкоў — Роднае
Над вёскай дымок гаркавы.
Размова касы з атавай.
У дом пад крылом бусліным
Жанчыны ідуць на радзіны.
Расчулены бацька надзіва —
Сын нарадзіўся. Радзіміч.
Маці трывожыцца: «Сыне…»
Вочы ў сына — сінія.
…Радзіны.
Радзіміч.
Радзіма.
Падобныя старонкі
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin