Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-шараю-гадзінай

Алесь Пісьмянкоў — Шараю гадзінай

Далёкае

і блізкае,

Высокае

і нізкае,

Спакойнае

і тлумнае,

Вясёлае

і думнае,

Пяшчотнае

і грубае,

Нялюбае

і любае…

Усё гадзінай шараю
Злілося і змяшалася
І шэрае,

і зорнае,

І белае,

і чорнае.

Падобныя старонкі

творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-шараю-гадзінай.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki