творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-саўка-ды-грышка
Алесь Пісьмянкоў — Саўка ды Грышка
Саўка ды Грышка
Лёталі з гары.
Пагублялі кніжкі,
Кніжкі-буквары.
А сабака Рыжык
Згледзеў буквары:
«Зацягну ў будку
Ды чытаць там буду!»
Не кідай жа кніжку,
Так, як Саўка з Грышкам,
Бо й суседскі Шарык
Марыць пра букварык.
Падобныя старонкі
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-саўка-ды-грышка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin