Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-прабачэнне

Алесь Пісьмянкоў — Прабачэнне

Гэта там было… даўно…
Думаў, што забылася.
Кінуў снежкай у вакно,
І яно разбілася.

Выбачай мне, выбачай,
Успамін мой журыцца.
І вядзе яго адчай
Па знаёмай вуліцы.

Ля твайго стаіць жытла
Ён да самай раніцы:
Ты ж параніцца магла,
Ты ж магла параніцца…

Падобныя старонкі

творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-прабачэнне.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki