Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-нішто-душу-мне-так-не-л

Алесь Пісьмянкоў — Нішто душу мне так не лечыць...

Нішто душу мне так не лечыць,
Як стрэча гэтая з сялом,
Калі наш род шыракаплечы
Збярэцца разам за сталом.
Жытнёвы род не фарысеіў –
Ён жыў на свеце недарма:
Зямлю

араў,

І жыта

сеяў,

І ў рукапашных

паміраў.

Вайною біты –

не забіты,

Пускаў глыбока карані,
Каб зноў пасеяць жыта –
Жыццё ад смерці засланіць.

Падобныя старонкі

творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-нішто-душу-мне-так-не-л.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki