творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-мой-сад-у-снезе-па-кале
Алесь Пісьмянкоў — Мой сад у снезе па калена...
Мой сад у снезе па калена
Азяб у золь і снегапад…
Табе не холадна, Алена?
Табе не холадна, Алена?
Табе не хочацца назад?
Мой сад зусім не салаўіны –
У ім ахрыплыя вятры.
У ім рабіна ды каліна,
У ім рабіна ды каліна –
Вось і усе яго дары.
Мой сад пусцее без дагляду.
Яго сячэ калючы град.
Ён замаркоціўся без свята…
Ён замаркоціўся без свята…
Табе не хочацца назад?
Мой сад у снезе па калена.
Над ім і золь, і снегапад…
Табе не холадна, Алена?
Табе не боязна, Алена?
Табе не хочацца назад?
Падобныя старонкі
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-мой-сад-у-снезе-па-кале.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin