творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-маці
Алесь Пісьмянкоў — Маці
Пад галінак
весні грукат
да акна прыпала зноў.
Падалося –
гэта рукі
непабачаных сыноў,
ненароджаных унукаў…
Рукі…
1979
Крыніца: Пісьмянкоў А. Я не памру, пакуль люблю: Выбранае. – Мн.: Маст. літ., 2000. – 319 с.
Падобныя старонкі
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-маці.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin