Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-крыху-акрыяўшы-ад-страт

Алесь Пісьмянкоў — Крыху акрыяўшы ад страты...

Крыху акрыяўшы ад страты,
Спазнаўшы сіроцкае ліха,
У мройлівы час лістапада
Сумую на станцыі ціхай.

Да горкай прыпаўшы таполі,
Зноў слухаю вецер панылы.
Якая пакутная доля,
Якая цяжкая бяскрыласць!

I як сіратліва навокал!
Як вусцішна ў лесе і ў полі!
Мне тут яшчэ так адзінока
Не бывала ніколі.


Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.

Падобныя старонкі

творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-крыху-акрыяўшы-ад-страт.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki