творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-бабчыны-дранікі
Алесь Пісьмянкоў — Бабчыны дранікі
Бабка ўстала раненька,
Да святла,
І гарачых дранікаў
Напякла.
Дранікаў-бульбянікаў –
Смакаты,
Дранікаў-бульбянікаў
Залатых.
– Ешце, ешце, дзетачкі,
Па талерцы поўненькай!
Еш, унучка-кветачка,
Еш, унучак-сонейка!
Падобныя старонкі
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-бабчыны-дранікі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin