Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алег-лойка:алег-лойка-суніцы

Алег Лойка — Суніцы

Суніц у зялёнай
Дуброве нямала.
Там з мамаю Тоня
Суніцы збірала.

Дала мама Тоні
Маленькі збаночак.
Ды Тоня ў збаночак
Суніц браць не хоча.

– Ой, мама, пакіньма
Суніц хаця крышку
Вавёрцы, зязюльцы,
Камарыкам, мышкам;

А мо і мядзведзіха
З дзецьмі таксама
Захоча суніцаў,
Як Тонечка з мамай.

Дык чым жа сунічнік
Гасцей пачастуе,
Калі ўсе суніцы
Ў збаночак збяру я?!

Падобныя старонкі

творы/алег-лойка/алег-лойка-суніцы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki