творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-сунічкі
Сяргей Грахоўскі — Сунічкі
Каля поўнае крынічкі
Пахаваліся сунічкі
Пад сцяблінкі і лісты
I за ельнічак густы.
З раніцы да ночкі
Бомкаюць званочкі,
Галасочкам тонкім
Клічуць іх рамонкі.
Сойкі і сінічкі
Свішчуць: «Дзе сунічкі?»
I ўсю ноч крычыць сава:
«Я шукаю іх сама!»
Абазваліся сунічкі:
«Мы хаваемся, як знічкі,
Прыпадаем да зямлі,
Каб адразу не знайшлі,
Каб з травой і зеллем
Зайчыкі не з'елі.
Любім мы свае лясы,
Любім вашы галасы,
Хто не вельмі ганарыцца,
Нам павінен пакланіцца.
Калі схіліцца хоць раз,
Пад лістамі знойдзе нас».
I чырвоныя суніцы
Зніклі зноў, як чараўніцы.
Падобныя старонкі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сунічкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin