Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:карацелька

Карацелька

Карацелька — невялікі, звычайна ад двух да шасці вершарадоў, завершаны па форме і думцы паэтычны твор.
Абмежаванасць аб’ёму карацелькі вядзе да лаканічнасці і падчас афарыстычнасці выказвання. Карацелькі ёсць у многіх паэтаў — Максіма Танка, Максіма Лужаніна, Эдзі Агняцвет, Рыгора Барадуліна, Ю. Свіркі, Алеся Разанава і інш. Напрыклад:

Столькі гадоў ішла да цябе!
Памяці поле раіцца.
Няўжо не дасі ў палоннай журбе
Хоць босай вады напіцца?..
(Яўгенія Янішчыц)

Хай славіцца наш беларускі род,
Душой з вясны, а воляю са сталі.
Каб з гнёздаў нам не пеўнікі на плот,
А горда арляняты выляталі!
(Ларыса Геніюш)

Жывеш —
І дзіўна так выходзіць:
Ступенькі год
Ля ног ляглі.
І колькі ты
Ні узыходзіш,
А апынаешся ў зямлі.
(А. Сербантовіч)


Да карацелек належаць рубаі, хоку, каламыйкі, прыпеўкі, надпісы, вершаваныя афарызмы, фрашкі і гэтак далей. Карацельку часам называюць мініяцюрай.

слоўнік/карацелька.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki