слоўнік:мініяцюра
Мініяцюра
Мініяцюра - невялікі па сваім аб'ёме празаічны або вершаваны твор, завершаны па форме і думцы.
Да мініяцюры належаць абразкі, версэты, вершаваныя карацелькі (вершы афарыстычнага характару, што маюць, як правіла, не больш сямі радкоў), прыпеўкі, эпіграмы, фрашкі (польскія сатырычныя вершы-карацелькі на злабадзённую тэму), каламыйкі (украінскія прыпеўкі) і гэтак далей.
слоўнік/мініяцюра.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin