Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:апастрофа

Апастрофа

Апастрофа (грэч. apostroph — асабісты зварот) — зварот паэта да памерлай ці адсутнай асобы, як да прысутнай:

Іду , як заўсёды, ў купалаўскі сад,
Падняўшы каўнер і насупіўшы кепку.
А ў садзе шуміць залаты лістапад…
Шапчу я: Іван Дамінікавіч, кепска…

(Пімен Панчанка. «Творчасць»)


Апастрофа — гэта і зварот да нейкага прадмета ці з'явы, як да чалавека:

Пушчай ідзеш ці пусткаю,
Дома, ў чужой зямлі,
Песня, будзь беларускаю
І пад вясельнай хусткаю,
І ў баявым шынялі.

(Максім Лужанін. «Дарога песні»)


Вельмі часта да апастрофы звяртаўся Янка Купала («Выйдзі», «Ночцы», «Жніво», «Мая доля», «Сонцу» і інш.).

слоўнік/апастрофа.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki