Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-лужанін:максім-лужанін-дарога-песні

Максім Лужанін — Дарога песні

Пушчай ідзеш ці пусткаю,
Дома, ў чужой зямлі,
Песня, будзь беларускаю
I пад вясельнай хусткаю
I ў баявым шынялі.

Людзі з вуснаў у вусны
Прымуць, перададуць,
Толькі будзь праўды лустаю,
Толькі сабою будзь.

Хмелю густую брагу,
Белы убор калін,
Сонца ліпнёвых ягад,
Нівы тугі наліў, –
Несла ты сцежкай грузкаю,
Вузкай, без каляін…

З вогненнай ператрускаю
Выйшла ў свет беларускаю,
Як цябе ні клялі.

1973

Крыніца: Лужанін М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 3. Падарожныя нізкі; Вершы 1966-1973; Як нараджаўся новы свет; Рэпартаж з рубцом на сэрцы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – 512 с.

Падобныя старонкі

творы/максім-лужанін/максім-лужанін-дарога-песні.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki