Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:антонімы

Антонімы

Антонімы (ад грэч. anti — супраць і onyma — імя) — пары слоў адной часціны мовы з супрацьлеглым значэннем: сябар - вораг, высокі - нізкі, далёка – блізка.
Антонімы нярэдка сустракаюцца ў фальклорных творах — казках, песнях, прыказках і прымаўках («На языку мядок, а на сэрцы — лядок»,«Есць — пацее, а працуе — мерзне»).
Часта выкарыстоўваюцца антонімы ў назвах літаратурных твораў, асобных кніг.
Антонім ляжыць у аснове кампазіцыйнага прыёму супрацьпастаўлення.
Да антанімічнасці любіў звяртацца Янка Купала («Бот і лапаць», «Ён і яна», «Яна і я», «Тут і там»,«Так… не» і інш.; «Сярод сваіх і чужакоў // Яна мне ласкай матчынай»;«І ў белы дзень, і ў чорну ноч // Я ўсцяж раблю агледзіны…» — «Спадчына»). Часам на антонімах «трымаецца» ўвесь верш, як, напрыклад, «Ці ачнёмся?» Ніла Гілевіча.

Антанімія ляжыць у аснове аксюмарана.

слоўнік/антонімы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki