Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-ці-ачнёмся

Ніл Гілевіч — Ці ачнёмся?

Чужое, разбойнае, хамскае
Гвалтуе, дратуе, таўчэ,
А роднае, свойскае, наскае
Бязмоўна ярмо валачэ.

Пачварнае, дзікае, жорсткае
Крычыць, верашчыць і трашчыць,
А добрае, людскае, боскае
Замоўкла і цяжка маўчыць.

Бяздарнае, брыдкае, бруднае
Сквярэцца, дзярэцца, хрыпіць,
А чыстае, светлае, мудрае
Няйначай заснула і спіць.

Дык, можа, ачнёмся, таварышы?
Апомнімся, братцы-сябры?
Ці будзем, аб вольнасці марачы,
Канаць на бацькоўскім двары?


Сакавік 1991 г.

Падобныя старонкі

творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-ці-ачнёмся.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki