Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:альтэрнанс

Альтэрнанс

Альтэрнанс (ад лац. alterno — чаргуюся) — сукупнасць правіл чаргавання розных па характару рыфмаў (мужчынскіх, жаночых і дактылічных) у вершаваных строфах. Такія правілы распрацоўваліся і прымяняліся (спачатку ў французскай паэтыцы, а з XVIII ст. — і ва ўсходнеславянскай) для таго, каб пазбавіць строфы аднастайнасці, зрабіць іх больш рухомымі па форме, здольнымі выяўляць разнастайныя думкі і пачуцці.
Асаблівае значэнне мае альтэрнанс для цвёрдых форм верша (секстына, актава, санет і гэтак далей), у якіх якасць рыфмаў і характар рыфмоўкі строга вытрымліваюцца.

слоўнік/альтэрнанс.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 14:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki