слоўнік:акварэль
Гэта старая версія дакумента!
Акварэль
Акварэль (ад франц. aquarelle — празрыстая вадзяная фарба) — невялікі пейзажны верш, у якім асноўнае месца займаюць яскравыя зрокавыя, пластычныя вобразы. Тэрмін запазычаны з мастацтва жывапісу, дзе ім абазначаюць твор, выкананы вадзянымі фарбамі.
Вось чатырохрадковік Ларысы Геніюш «Акварэль»:
Сонца болей золата не плавіць,
Коціцца па небе, бы клубок,
Стрыжаную галаву атаваў
Подых рэчкі дымам завалок…
Вершы-акварэлі сустракаюцца ў Паўлюка Труса (уступ да паэмы «Дзесяты падмурак»), Янкі Сіпакова («Лета. Акварэль») Эдуарда Акуліна («Акварэль») і некаторых іншых беларускіх паэтаў.
Падобныя старонкі
слоўнік/акварэль.1755963613.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin