Яўген Крупенька — Мы – касманаўты

Зямля ў чыстых росах
іскрыцца раніцою.
Зноў паляцелі ў космас
адважныя героі.

У хмарах навальнічных
іх шлях ляжыць бясконцы.
На караблях касмічных
яны

вітаюць

сонца.

Падобныя старонкі