творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-леў
Яўген Крупенька — Леў
Цар звяроў,
Грывасты леў,
Перш паспаў,
Пасля пад’еў.
Нават дзякуй не сказаў
Толькі пысу аблізаў.
Пастаяў,
Хвастом махнуў
І салодка
Пазяхнуў.
Ходзіць ціха,
Як не цар,
І не вельмі
Грозны твар.
Ён, напэўна,
Зразумеў,
Што не страшны
Ў клетцы леў.
Падобныя старонкі
творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-леў.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin