Ручайкі вясновыя
Ціха зазвінелі.
Коцікі пуховыя
На вярбу прыселі.
Разявілі роцікі,
Не ідуць у дом!
Поіць сонца коцікаў
Цёплым малачком.
Дзеці ўсе любуюцца,
Але ўзлез на плот,
Злосна касавурыцца
На іх Васька-кот.
Не сказаў ні слова ім,
Ну і што з таго?
Коцікі пуховыя –
Дзеці не яго.