Запыталася Алёнка У вясёлкі залатой: – Хто табе купіў сукенку? У мяне няма такой. – З чыстых промняў, нібы з нітак, Клапатліваю рукой Летні дожджык яе выткаў З ясным сонцам раніцой.