Яўген Крупенька — Абеліск Перамогі

Адліты з граніту,
задумлівы, строгі
на плошчы стаіць
абеліск Перамогі.

Чырвоная зорка
палае зарою,
паставіла помнік
Радзіма героям.

Тым, хто загінуў
у суровым змаганні
за нашу вясну,
за яе красаванне.

Спыняецца кожны –
далёкі і блізкі –
і нізкі паклон
аддае абеліску.

Падобныя старонкі