творы:ян-чачот:ян-чачот-покуль-сонца-ўзыдзе
Ян Чачот — Покуль сонца ўзыдзе...
Покуль сонца ўзыдзе,
Раса выесць вочы;
Кепска, як аконам
Лаяць, біць ахвочы.
Пане ты наш, пане!
Будзь жа нам ласкавы,
Не дай аканома,
Што асцёбаць жвавы;
Хто мужычкоў глуміць,
Надвое варожыць:
Грош пану ў кішэню,
А два сабе ўложыць.
Падобныя старонкі
творы/ян-чачот/ян-чачот-покуль-сонца-ўзыдзе.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin