Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ян-чачот:ян-чачот-о-ты-край-мой-нешчаслівы

Ян Чачот — О ты край мой нешчаслівы...

О ты край мой нешчаслівы!
Дзе ж твае ўсе абаронцы?
Ці ўжо ўбачыць твае нівы
Шматчаканай волі сонца?

Вораг, глянь, грабе адкрыта
Дар найшчодры твайго поля,
Ад тваіх ахвяраў сыты,
Ён смяецца з нашай долі.

Цноты продкаў топча, памяць
Аб табе ён выдраць хоча
І за плач па волі пляміць
І карае нас ахвоча.

Робіць з нас ён братабойцаў,
Сее ў душах злосць зацята.
Ну ж і час: сын, бацьку бойся,
Бойся ўсюды, браце, брата!

О ты край мой нешчаслівы!
Дзе ж твае ўсе абаронцы?
Ці ўжо ўбачаць твае нівы
Шматчаканай волі сонца?

Калі ж дзецям, што ў прыгоне,
Шчасце-долю высняць маткі?
І калі выбранцаў скроні
Вы ўвянчаеце, дзяўчаткі?

Падобныя старонкі

творы/ян-чачот/ян-чачот-о-ты-край-мой-нешчаслівы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki