творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-ялта-максім-кіпарысы
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Ялта, Максім, кіпарысы
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы,
Барвінак на магільніку гарыстым
Ён навучыў, здаецца, гаварыць.
Паўднёва сонца плавіцца ўгары,
Зямля гарачая, нібыта прысак…
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы.
Падобныя старонкі
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-ялта-максім-кіпарысы.1755963928.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin