Янка Сіпакоў — Ялта, Максім, кіпарысы

Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы,
Барвінак на магільніку гарыстым
Ён навучыў, здаецца, гаварыць.
Паўднёва сонца плавіцца ўгары,
Зямля гарачая, нібыта прысак…
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы.

Падобныя старонкі