Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-як-радасна-мой-дружа-разуме

Янка Сіпакоў — Як радасна, мой дружа, разумець...

Як радасна, мой дружа, разумець,
Што наш народ не пагражаў нікому.
Не нападаў, не гнаў нікога з дому
I ў дом чужы не нёс ніколі смерць.

Ён ціха жыў і трудна працаваў,
Араў зямлю, навіў рупліва хаты,
Хоць сам ён жыў спрадвеку небагата,
Ды ўсім, хто прагнуў хлеба, хлеб даваў.

Зямля і воля мараю былі.
I на вайне ён спавядаўся полю.
Як птушку, грэў заўжды пад сэрцам волю,
Каб зноў араць і сеяць на зямлі.

Падобныя старонкі

творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-радасна-мой-дружа-разуме.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki